Недахоп задавальнення ад жыцця
0
0

Недахоп задавальнення ад жыцця

Асфіксія

Album: Рэквіем
Veröffentlichungsdatum 2021
0
Text Недахоп задавальнення ад жыцця

Твая клетка - гэта твой пакой

Яго мяжа забітыя вокны

За спробай збегчы ідзе забой

Хочаш не хочаш - бескарысна здохнеш

Тваё становішча

Недахоп задавальнення ад жыцця

Кватэра, у якой ты клоп

Усё памылка, усё хлусня

Табе з грамадства

Ня трэба вылучацца

Лепш супакойся і маўчы

Твая пазіцыя -

Згарэлая амбіцыя

Будзь як усе

Будзь як усе

Пазаўчора выйшаў з дому

І ты пачуў дзівоснае нешта

Былі то крыкі беспрытульных?

Ці могуць быць яны

У гэтым месцы?

Іх ідэі насуперак

Іх дзяржава ня хоча слухаць

Гавораць, што так дрэнна

Ну а насамрэч занадта крута

Так можа стаць мне адным з другіх?

А можа адысці ад усіх?

А можа штосці я магу змяніць?

Спрабуючы збегчы, кватэру спаліць?

Табе з грамадства

Ня трэба вылучацца

Лепш супакойся і маўчы

Твая пазіцыя -

Згарэлая амбіцыя

Будзь як усе

Будзь як усе

Табе з грамадства

Ня трэба вылучацца

Лепш затыкніся і бяжы

Твая пазіцыя -

Згарэлая амбіцыя

Як усе

Вылучайся

Вылучайся

Вылучайся

Kommentare zum Lied
  • Смайлы и люди
    Животные и природа
    Еда и напитки
    Активность
    Путешествия и места
    Предметы
    Символы
    Флаги