Ад бліжэйшай зоркі да майго дому
Засталося дзесьці тры тысячы дзён
Адгалоскі мроі пачую я скора
Толькі б не заблытацца там жа, дзе ён
Мроя
Сотні тысяч зорак над маёй галавою
Я не хачу знікнуць у каметах мора
Я даўно згубіўся, бо была мая воля
Дапамажы мне знайсці свой шлях
Колькі год у дварах не гараць ліхтары?
Жыхароў тых прастор замяніла цемра
Сінякі пад вачыма прымусяць забыць
Што іх думкі чыстым былі паветрам
Мроя
Сотні тысяч зорак над маёй галавою
Я не хачу знікнуць у каметах мора
Я даўно згубіўся, бо была мая воля
Дапамажы мне знайсці свой шлях
Школа заб′е ў табе творчасць
Праца заб'е ў табе чалавека
Забудзь пра пакуты і выйдзі з пакою
Знайдзі сваё месца ў гэтым сусвету
Але калі ты яго здабудзеш
І калі спазнаеш, дай мне ведаць
Толькі мрою сабе не зрабі атрутай
Бо для іншых ты так і не стаў чалавекам
Мроя
Сотні тысяч зорак над маёй галавою
Я не хачу знікнуць у каметах мора
Я даўно згубіўся, бо была мая воля
Дапамажы мне знайсці свой шлях