Ад адзіноты як ад сумлення
Запалкамі пальцы паліць
Прайсьці праз мукі самавызначэньня
Рэальнасці верш прысвяціць
Бегчы па гораду, шукаць прыкметы
Спаць у будынках запушчаных
Аўтобус, адвядзі мяне ў лета
Дзе мой адчай быў прыдушаны
Дзе мой адчай быў прыдушаны
Дзе мой адчай быў прыдушаны
Ад заходу да світання
Я стараюся быць мацней
Мяне чакае боль існаваньня
Бо з кожным днём мне усё цяжэй
Шматпавярхоўкі і кватэры
Пад′ездныя малебены
У якіх згубілі шмат людзей
Я спадзяюся што такімі
Бяздушнымі і сляпымі
Мы не станем, нам не захварэць
Адсутнасць жадання плаваць
У рацэ бруду і хлусьні
Я проста хачу заплакаць
Але ўсе скажуць мне: "Лепш маўчы"
Я чалавек, які змагаўся
І мне трэба любіць сябе
Калі прымусіш ты мяне здацца
Прашу, памятай аба мне
Прашу, памятай аба мне
Прашу, памятай аба мне
Ад заходу да світання
Я стараюся быць мацней
Мяне чакае боль існаваньня
Бо з кожным днём мне усё цяжэй
Шматпавярхоўкі і кватэры
Пад'ездныя малебены
У якіх згубілі шмат людзей
Я спадзяюся што такімі
Бяздушнымі і сляпымі
Мы не станем, нам не захварэць
Ад заходу да світання
Я стараюся быць мацней
Мяне чакае боль існаваньня
Бо з кожным днём мне усё цяжэй
Шматпавярхоўкі і кватэры
Пад′ездныя малебены
У якіх згубілі шмат людзей
Я спадзяюся што такімі
Бяздушнымі і сляпымі
Мы не станем