З намі не хочуць размаўляць
Нас ні ва што не ставяць
Нашыя галасы гучаць
У дварах ускраін
Мы ў прытулках успамін
Зноў пакідаем сэрца
Ад дырыжораў гіл′яцін
Хаваемся ў пад'ездах
Штучныя кветкі, нежывыя
Застануцца на могілках
Нашых слоў
Пакуль мы шчырыя і злыя
Нас не пакіне любоў
З-за пачуццяў
Мы незалежныя
Небяспечныя
Непатрэбныя
З-за пачуццяў
Мы незалежныя
Непатрэбныя
Калі снег сыйдзе і растае
Вясна прыйдзе нарэшце
Пажарнікі нас дачакаюць
Гарачы наш пажар, нявечны
Нас патушаць, нас угробяць
Успыхнем, быццам керасін
Застанецца агідны попел
Мінулага збітага ўспамін
А праз гады вам стане брудна
Вам стане хвора ад таго
Што вы забілі ўсю надзею
Усю надзею на святло
З-за пачуццяў
Мы незалежныя
Небяспечныя
Непатрэбныя
З-за пачуццяў
Мы незалежныя
Непатрэбныя
З-за пачуццяў
Мы незалежныя
Непатрэбныя